Фотафакт: Мінчук вяртаўся з Украіны з пісталетам
Фота: gpk.gov.by
Мінчук вяртаўся з Украіны з пісталетам маркі Ekol Botan. Здарэнне адбылося 30 кастрычніка на беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску "Аляксандраўка". Пісталет мазырскія памежнікі знайшлі ў маладога чалавека з дапамогай металашукальніка (ён ляжаў у кішэні курткі). У яго былі і 50 патронаў да яго.
Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, беларус прызнаўся, што купіў пісталет ва Украіне. Паводле яго слоў, ён не ведаў, што зброя ўваходзіць у катэгорыю тавараў, абмежаваных ці забароненых для перамяшчэння праз мяжу. У адносінах мінчука праводзіцца праверка. Пісталет адправілі на экспертызу.
Вядома, што Ekol Botan — гэта газавы сігнальны пісталет (калібр — 9 мм). Ён свабодна прадаецца ва Украіне, выкарыстоўваецца падчас спартыўных спаборніцтваў.