У лазні пад Оршай згарэў мужчына
31.10.2016 09:07
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
30 кастрычніка ў 19.23 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у лазні ў вёсцы Андрэеўшчына ў Аршанскім раёне. Будынак належаў 68-гадовай пенсіянерцы.
Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, агонь знішчыў маёмасць, а таксама пашкодзіў дах, столь, сцены.
На месцы пажару ратавальнікі знайшлі труп 63-гадовага пенсіянера. Прычына пажару высвятляецца.