У Баранавічах загарэўся электрашчыт у доме — 15 кватэр засталіся без святла

Источник материала:  
29.10.2016 10:55 — Разное
У Баранавічах загарэўся электрашчыт у доме — 15 кватэр засталіся без святла
Фота: МНС

У Баранавічах у шматкватэрным доме загарэўся электрашчыт, з-за чаго 15 кватэраў засталіся без святла. Здарэнне адбылося ўвечары 28 кастрычніка ў пяціпавярховым доме па вуліцы 50 год ВЛКСМ. Пажарныя прыбылі на месца і высветлілі, што гарыць электрашчыт на першым паверсе пятага пад’езда. Ад крыніцы ўзгарання ішоў дым.

На час ліквідацыі ўзгарання эвакуявалі 26 чалавек, у тым ліку 4 дзяцей, пры гэтым 6 чалавек выводзілі з кватэраў у масках ад дыму. Ніхто не пацярпеў.

Пашкоджаныя два электралічыльнікі, камунікацыі ў тэхналагічнай шахце з першага па другі паверх. Рамонтныя працы па аднаўленні падачы электрычнасці ў абясточаныя кватэры будуць праводзіцца сёння ў светлы час сутак, бо для гэтага трэба адключыць святло ва ўсім доме, паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

 

←Жильцы "квартиры-утопленника" на Немиге: И ждем, и боимся ремонта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика