У Гомелі аўтамабіль выехаў на тратуар і збіў двух пешаходаў (фота)
28.10.2016 17:39
—
Разное
Фота: gp.by
У Гомелі аўтамабіль выехаў на тратуар і збіў двух пешаходаў. Здарэнне адбылося ўвечары 27 кастрычніка. Як інфармуе "Гомельская праўда", "Seat Toledo" выехаў на скрыжаванне Савецкай і Рагачоўскай вуліц на чырвонае святло і сутыкнуўся з іншым аўтамабілем. Ад удару "Seat Toledo" і занесла на тратуар. 31-гадовы мужчына атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі. 27-гадовай дзяўчыне аказалі меддапамогу і адпусцілі дахаты.