Распачалі крымінальную справу па факце давядзення да самагубства школьніцы
28.10.2016 18:05
—
Разное
![Распачалі крымінальную справу па факце давядзення да самагубства школьніцы](http://www.21.by/pub/news/2016/10/1477668274998377.jpg)
Здымак з архіву. Фота: flickr.com
У Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці распачалі крымінальную справу па факце давядзення да самагубства школьніцы. Вучаніца 8-га класа атруцілася лекамі, але яе ўдалося выратаваць у мясцовай медустанове. Здарэнне адбылося амаль тыдзень таму. Іншыя абставіны справы не паведамляюцца.
Як інфармуе БЕЛТА, Следчы камітэт з нядаўняга часу пачаў распачынаць крымінальныя справы ў кожным выпадку самазабойства альбо замаху на яго непаўналетняга.