Беларускія мытнікі затрымалі друкаваную прадукцыю, якую прыслалі з Даніі
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
Беларускія мытнікі затрымалі забароненую друкаваную прадукцыю, якую прыслалі з Даніі. Здарылася гэта ў пункце мытнага афармлення "Мінская пошта". Службовыя асобы Мінскай рэгіянальнай мытні выявілі, што ў мытнай дэкларацыі аказаліся несапраўдныя дадзеныя. Падчас дагляду ў паштовым адпраўленні знайшлі кнігі, аўдыёпрадукцыю, якія адправілі на рэлігіязнаўчы аналіз. Спецыялісты зрабілі выснову, што знойдзенае ў паштовым адпраўленні з'яўляецца метадычнай прадукцыяй царквы саентолагаў, рэлігійнай арганізацыі, якая не зарэгістраваная ў Беларусі.
У апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў увоз падобнай літаратуры і аўдыёматэрыялаў на беларускую тэрыторыю было названае незаконным. Распачаты адміністрацыйны працэс.
Паводле папярэдніх ацэнак, выяўленую літаратуру ацанілі на 9 тысяч рублёў, інфармуе прэс-служба Мінскай рэгіянальнай мытні.