Жыхар Магілёва вымагаў грошы ў палюбоўніка сваёй жонкі

Источник материала:  
27.10.2016 11:01 — Разное
Жыхар Магілёва вымагаў грошы ў палюбоўніка сваёй жонкі
Фота: Fotolia

Жыхар Магілёва вымагаў грошы ў палюбоўніка сваёй жонкі. Для вынаходлівага 36-гадовага мужчыны ўсё скончылася затрыманнем і крымінальнай справай.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, мужчына даведаўся пра здраду жонкі і пра меркаванага яе палюбоўніка. Пасля гэтага ён зарэгістраваўся пад іншым прозвішчам у сацсетках і вёў перапіску з палюбоўнікам жонкі. У нейкі момант мужчына яму паведаміў, што ведае пра блізкія адносіны з замужняй жанчынай і пагражаў усё распавесці яе мужу. Але за 500 долараў ЗША гатовы маўчаць. Грошы ён атрымаў, але неўзабаве запатрабаваў такую ж суму.

Жыхар Магілёва, які стаў ахвярай шантажу, звярнуўся да праваахоўнікаў. Падчас перадачы грошай шантажыста затрымалі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "вымагальніцтва" (ч. 2 арт. 208 КК).

←Совет глав правительств СНГ рассмотрят вопрос зоны свободной торговли

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика