Мужчына спачатку прадаў свой BMW, а пасля яго скраў

Источник материала:  
25.10.2016 12:19 — Разное
Мужчына спачатку прадаў свой BMW, а пасля яго скраў
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Мужчына спачатку прадаў свой аўтамабіль, а пасля яго скраў. 29-гадовы жыхар Віцебскай вобласці год таму прыдумаў спосаб зарабіць грошы. Ён знайшоў пакупніка для свайго аўтамабіля BMW 530GT. Калі ж здзелка адбылася, мужчына скарыстаўся раней зробленым дублікатам ключоў і скраў аўтамабіль у яго новага гаспадара, калі той пакінуў яго на стаянцы каля аднаго з гандлёвых цэнтраў у Мінску. Пазней BMW быў знойдзены ў Віцебскай вобласці. Высветлілася, што яго ідэнтыфікацыйны нумар быў зменены, легкавік шукаюць у Расіі. Зламысніка затрымалі.

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч, у адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу. Жыхару Віцебскай вобласці пагражае ад 3 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

←В ноябре подорожают некоторые марки сигарет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика