У Лепельскім раёне расіянін на фуры наехаў на жанчыну, яна загінула

Источник материала:  
25.10.2016 09:42 — Разное
У Лепельскім раёне расіянін на фуры наехаў на жанчыну, яна загінула
Фота: Fotolia

У Лепельскім раёне Віцебскай вобласці 42-гадовы расіянін на аўтамабілі "ДАФ" наехаў на 30-гадовую жанчыну. Здарэнне адбылося каля 2-й гадзіны ночы каля вёскі Шаркаўка. Праз тры гадзіны пацярпелая памерла ў бальніцы. Адзначаецца, што яна — жыхарка Бешанковіцкага раёна, беспрацоўная. У момант здарэння яна была абазначаная флікерам, інфармуе прэс-служба МУС.

У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці п'яны вясковец на мікрааўтобусе "Івека" збіў 62-гадовую пенсіянерку, якая ехала на ровары. Здарэнне адбылося ў вёсцы Кароцічы пасля 18-й гадзіны. Жанчына ад атрыманых траўмаў праз некалькі гадзін памерла ў бальніцы. З месца здарэння кіроўца з'ехаў, але яго затрымалі ў выніку аб'яўленага плану "Перахоп". Ім аказаўся беспрацоўны вясковец.

←Dress- и Mascaramarathon: вручаем подарки женщинам, которые любят себя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика