Затрыманы кіроўца BMW, які збіў двух пешаходаў і ўцёк

Источник материала:  
25.10.2016 10:50 — Разное
Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Затрыманы кіроўца BMW, які збіў двух пешаходаў і ўцёк. Здарэнне адбылося ўвечары 23 кастрычніка ў аграгарадку Бабінічы ў Аршанскім раёне. Вядома, што мужчына і жанчына пераходзілі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. 36-гадовы мужчына памёр на месцы, 37-гадовая жанчына шпіталізаваная, у яе траўматычная ампутацыя правай галёнкі і закрыты пералом левай.

Каб адшукаць зламысніка, ДАІшнікі праверылі больш за 30 кіроўцаў BMW, аўтамабілі якіх падыходзілі па апісанне легкавіка, які бачылі на месцы ДТЗ. Як паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Назарка, такім чынам удалося выйсці на 26-гадовага аршанца, які нядаўна купіў машыну без пераафармлення дакументаў. Сваё дачыненне да здарэння ў Бабінічах ён не адмаўляў. Мужчыну затрымалі. Аўтамабіль знайшлі ў Аршанскім раёне, праводзіцца праверка.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 317 КК). 

←На кого подписаться на YouTube: 5 каналов от креативного директора вирусного агентства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика