У Воранаўскім раёне загінуў непаўналетні матацыкліст (фота)
24.10.2016 11:24
—
Разное
Фота: gaigrodno.by
У Воранаўскім раёне Гродзеншчыны загінуў непаўналетні хлопец, які ехаў на матацыкле "Мінск". ДТЗ адбылося ў ноч з суботы на нядзелю каля вёскі Канвелішкі.
Як паведамляе сайт gaigrodno.by, хлопец не меў ні пасведчання кіроўцы, ні дакументаў на матацыкл. Сам матацыкл не стаяў на ўліку ў ДАІ. Падчас паездкі на кіроўцы не было шлема.
У межах дзеяння знака "Абмежаванне максімальнай хуткасці 40 кіламетраў у гадзіну" на прамым участку дарогі хлопец страціў кіраванне. Ён выскачыў на левы бок дарогі, наехаў на жалезабетонную агароджу і асвятляльную мачту. Паведамляецца, што матацыкліст памёр на месцы ДТЗ.