Падчас выбуху ў жылым доме ў Разані загінулі тры чалавекі
23.10.2016 11:55
—
Разное
Фота: ТАСС
Раніцай у нядзелю ў расійскім горадзе Разань адбыўся выбух ў 10-павярховым жылым доме. Паведамляецца пра траіх загінулых, пацярпелі 15 чалавек (пяць з іх шпіталізавалі). Кінолагі не выявілі прыкмет знаходжання людзей пад заваламі (былі звесткі, што там могуць быць 2 чалавекі).
Як інфармуе РІА "Новости", асноўнай версіяй здарэння называецца ўцечка бытавога газу. Адзначаецца, што "інфармацыя пра нейкі крымінальны след цалкам выключаецца".
Для ліквідацыі наступстваў здарэння прыцягнутыя каля 200 чалавек і больш за 50 адзінак тэхнікі.