У Мінску пенсіянер затрымаў хлопца, які напаў на дзяўчыну

Источник материала:  
21.10.2016 14:58 — Разное
У Мінску пенсіянер затрымаў хлопца, які напаў на дзяўчыну
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

У Мінску пенсіянер затрымаў хлопца, які напаў на дзяўчыну. Здарэнне адбылося днямі ў пад'ездзе аднаго з дамоў па вуліцы Жукоўскага. Пенсіянер Уладзімір Галавацкі выгульваў сабаку і пабачыў, як у пад'езд за дзяўчынай, якая была ў навушніках, пайшоў хлопец, які перад гэтым ішоў у бок парку. Неўзабаве пачуліся крыкі дзяўчыны. Галавацкі забег у пад'езд. Ён пабачыў, што яна ляжыць на падлозе, а зламыснік яе спрабуе душыць і "здзейсніць дзеянні гвалтоўнага характару".

Пенсіянер прыціснуў гвалтаўніка да сцяны і сказаў дзяўчыне, каб яна выклікала міліцыю. Да прыезду праваахоўнікаў Уладзімір Галавацкі ўтрымліваў хлопца, які быў у стане алкагольнага ап'янення. Пасля высветлілася, што перад гэтым малады чалавек напаў на 16-гадовую дзяўчыну ў пад'ездзе дома па вуліцы Ляўкова.

У адносінах затрыманага, якому 18 гадоў, распачалі крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства", яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Раней ён быў асуджаны за рабаванне і незаконны абарот наркотыкаў.

Пенсіянер атрымаў падзяку ад міліцыі. Ён, дарэчы, раней служыў у Міністэрстве ўнутраных спраў, а цяпер працуе ахоўнікам, паведамляе прэс-афіцэр Кастрычніцкага РУУС Эвеліна Маркоўская.

←Глазами болельщика: почему раздули скандал вокруг Акинфеева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика