Жыхарка Мінскага раёна аддала "афіцэру праваахоўных органаў" $5 тысяч

Источник материала:  
20.10.2016 17:39 — Разное
Жыхарка Мінскага раёна аддала "афіцэру праваахоўных органаў"  тысяч

31-гадовая жыхарка Мінскага раёна аддала "афіцэру праваахоўных органаў" $5 тысяч. Мужчына, з якім яна пазнаёмілася праз інтэрнэт, аказаўся махляром. Высветлілася, што ён не служыць у сілавых структурах Беларусі.

Як паведамляе прэс-афіцэр Мінскага РУУС Юлія Лобач, жанчына прынесла заяву ў міліцыю ды распавяла, што малады чалавек паводзіў сябе ўпэўнена і галантна. Яны пачалі сустракацца, а пасля мужчына распавёў жанчыне, што змагаецца з сур'ёзным анкалагічным захворваннем, для чаго патрэбныя значныя сродкі. Пацярпелая за паўгода аддала мужчыне "на лекі" ўсе свае зберажэнні.

Калі грошы скончыліся, махляр спыніў адносіны з жанчынай. Праўда, пасля высвятлення адносін, паабяцаў грошы вярнуць і перадаў ёй банкаўскую картку. Аднак грошы на яе так і не пералічыў, выходзіць на сувязь перастаў.  

Зламыснікам аказаўся 35-гадовы ўраджэнец Баранавічаў. Высветлілася, што ў яго няма сур'ёзнага захворвання. Раней ён меў праблемы з законам, у тым ліку праходзіў па справах аб махлярстве. Распачатая крымінальная справа.

←Белорусский банк предлагает бургеры в рассрочку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика