Міліцыя просіць дапамогі ў пошуках вусача, які параніў дзяўчыну піўной банкай
19.10.2016 19:30
—
Разное
![Міліцыя просіць дапамогі ў пошуках вусача, які параніў дзяўчыну піўной банкай](http://www.21.by/pub/news/2016/10/1476901357489815.png)
Фота, відэа: ГУУС Мінгарвыканкама
Мінскі крымінальны вышук ужо амаль тры тыдні не можа знайсці мужчыну, які параніў дзяўчыну піўной банкай. Хаця ў распараджэнні міліцыянтаў ёсць нават відэа з месца здарэння. Калі вы пазнаеце вусача ў джынсоўцы на гэтых кадрах — вашага тэлефанавання чакаюць па нумарах +375 29 1781092 і 2880202.