Пад Карэлічамі насмерць разбіўся кіроўца “Таёты”
19.10.2016 08:59
—
Разное

Кіроўца “Таёты-Матрыкс” насмерць разбіўся гэтай ноччу ў Карэліцкім раёне. Паведамленне пра аварыю паступіла ў МНС у 3.21. Аўтамабіль з’ехаў на абочыну і сутыкнуўся з дарожным адбойнікам каля вёскі Стрэльнікі.
Загінулага 27-гадовага кіроўцу даставалі з салону выратавальнікі. У машыне таксама было яшчэ двое пасажыраў — яны жывыя, але атрымалі пашкоджанні і былі дастаўленыя ў лякарню, перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.