“Брэсцкія” каўказцы хацелі незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу

Источник материала:  
18.10.2016 21:22 — Разное
“Брэсцкія” каўказцы хацелі незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу

Пад Брэстам затрымалі семярых выхадцаў з Каўказу, якія спрабавалі незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу. Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт, увечары 16 кастрычніка выхадцаў з Чачні і Дагестану злавілі ў 700 метрах ад дзяржаўнай мяжы каля населенага пункту Церабунь. У групе было чацвёра дарослых і трое дзяцей, малодшаму з якіх усяго чатыры гады.  

Гэтая група раней неаднаразова і безвынікова спрабавала перасекчы мяжу з ЕС цягніком з Брэста. Цяперашняя спроба пешаха пераходу скончылася затрыманнем. Двое мужчын з групы аформленыя парушальнікамі дзяржаўнай мяжы і памежнага рэжыму, з імі вядзецца далейшае разбіральніцтва. Дзве жанчыны прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе штрафу (10 базавых велічынь) за замах на незаконнае перасячэнне мяжы. Яны добраахвотна з’ехалі з Беларусі разам з дзецьмі.

←Тренировка "на кошках": как холостяки в Японии учатся быть отцами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика