У Гродне 6-гадовае дзіця пацярпела ў аварыі з удзелам маршруткі
18.10.2016 15:28
—
Разное
![У Гродне 6-гадовае дзіця пацярпела ў аварыі з удзелам маршруткі](http://www.21.by/pub/news/2016/10/1476797073453097.jpg)
Фота: ДАІ
У гродне шасцігадовае дзіця пацярпела ў ДТЗ з удзелам маршруткі. Здарэнне адбылося раніцай 18 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ.
Сустрэчны мінівэн “Фольксваген” не прапусціў мікрааўтобус, з-за чаго і адбылося сутыкненне. За рулём “Фольксвагена” была жанчына, якая патлумачыла, што спынялася, каб прапусціць сустрэчны транспарт, і выконвала манеўр пасля таго як адзін з аўтамабіляў павярнуў налева. У момант сутыкнення з маршруткай яе асляпіла сонца.
Дзіця ў маршрутцы ехала разам са сваёй маці — хлопчык ад удару ўпад і траўмаваў галаву, яго давялося шпіталізаваць. Медыцынская дапамога спатрэбілася яшчэ адной пасажырцы.