Хуліган, які пакусаў міліцыянера, атрымаў 5 гадоў калоніі

Источник материала:  
18.10.2016 12:09 — Разное
Хуліган, які пакусаў міліцыянера, атрымаў 5 гадоў калоніі
Здымак з архіву.

Хуліган, які пакусаў участковага міліцыянера і прахожага, атрымаў пяць гадоў калоніі строгага рэжыму. Такое рашэнне вынес суд Аршанскага раёна і горада Оршы.

Як піша газета "Рэспубліка", здарэнне адбылося ў чэрвені. 34-гадовы п'яны жывёлавод збіваў сваю сужыцельку і яе маці. Міліцыя затрымала яго і прывезла ў пастарунак. Участковы складаў пратакол, а мужчына раптоўна вырашыў сысці, аказаў супраціўленне праваахоўніку. Участковы дагнаў яго на вуліцы. Хуліган супраціўляўся, не даваў яму выкарыстаць спецсродкі, а пасля ўкусіў за руку, нанёс іншыя цялесныя пашкоджанні. Два ўкусы атрымаў выпадковы прахожы, які спрабаваў дапамагчы міліцыянеру.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Аршанскага раёна Дзмітрый Варапаеў, мужчыну судзілі за супраціўленне супрацоўніку міліцыі, які выконваў службовыя абавязкі, і за гвалт у яго адносінах, а таксама за гвалт у дачыненні грамадзяніна, які "выконваў грамадскі абавязак па спыненню праваапарушэння". Адзначаецца, што асуджаны ўжо неаднаразова трапляў за краты — за забойства, крадзяжы, хуліганства, махлярства. На волю ён выйшаў за чатыры месяцы да здарэння.

Рашэнне суда яшчэ можа быць абскарджанае.

←ГАИ рекомендует уже переходить на зимнюю резину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика