У Слаўгарадскім раёне на пажары ў гаражы загінуў малады чалавек
17.10.2016 09:18
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці на пажары ў гаражы загінуў малады чалавек. Здарэнне адбылося позна ўвечары 14 кастрычніка ў вёсцы Лясная. Загінулы, 21-гадовы хлопец — сын гаспадара гаража. Ён, як і бацька, нідзе не працаваў.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём, інфармуе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці.