У Брэсце затрымалі дырэктара прадпрыемства з фальшывымі доларамі

Источник материала:  
16.10.2016 16:42 — Разное
У Брэсце затрымалі дырэктара прадпрыемства з фальшывымі доларамі
Фота: Bymedia.net

У Брэсце з фальшывымі доларамі затрымалі мясцовага жыхара, дырэктара прадпрыемства. Здарэнне адбылося раніцай 15 кастрычніка. 38-гадовы мужчына паспрабаваў абмяняць 100-доларавую купюру. Супрацоўніца "абменніка" выявіла прыкметы падробкі і выклікала міліцыю.

Затрыманы патлумачыў міліцыянерам, што ў той дзень купюру яму перадаў бацька, а ён не ведаў пра падробку. Праваахоўнікі правялі ператрусы па месцы жыхарства бацькі і сына, аднак нічога падазронага не знайшлі. Па словах пенсіянера, 100 долараў ён у канцы верасня купіў у абменным пункце ў горадзе Вараш у Ровенскай вобласці Украіны. Ён таксама не здагадваўся, што купюра не сапраўдная. Яна, дарэчы, была выраблена спосабам плоскага афсетнага друку, інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

←Путин: США помогли обеспечить безопасность Олимпиады в Сочи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика