У беларуса ў Расіі скралі фуру з мясам і рыбай
16.10.2016 14:36
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: ria.ru
У беларуса ў Расіі скралі фуру з мясам і рыбай. Здарэнне адбылося ў Санкт-Пецярбургу ў Выбаргскім раёне. Як паведамляе orsha.eu, кіроўца-дальнабойнік зайшоў у краму, каб купіць прадукты, а калі праз 15 хвілін вярнуўся, грузавіка ўжо не было. Паліцыя шукае скрадзеныя аўтамабіль і груз, ацэньваюцца страты.
Вядома, што кіроўца — жыхар Оршы.