Сёння адбыліся дзве аўтааварыі каля Ратамкі (фота)
16.10.2016 12:38
—
Разное

Фота: odas.by
Масавая аўтааварыя адбылася раніцай у нядзелю каля Ратамкі недалёка ад будынка ДАІ Мінскага раёна. У дзвюх дарожна-транспартных здарэннях былі разбітыя шэсць аўтамабіляў, ёсць адзін пацярпелы, інфармуе сайт abw.by.
Спачатку сутыкнуліся два легкавіка Volkswagen — Passat B4 і Passat B6. Пакуль супрацоўнікі ДАІ аглядалі месца ДТЗ, як адбылася яшчэ адна аўтааварыя. У яе патрапілі KIA, Subaru, VW Passat B4 і Audi A6. Мяркуецца, што яе прычынай стала невыкананне дыстанцыі падчас руху.