Стала вядомая прычына пажару на "Нафтане", падчас якога пацярпеў адзін чалавек
14.10.2016 15:28
—
Разное
Здымак з сацсетак.
Стала вядомая прычына пажару на "Нафтане". На прадпрыемстве адбылося ўзгаранне дрэнажнай сістэмы помпавага абсталявання падчас правядзення агнявых работ, інфармуе прэс-служба "Нафтана".
Адзначаецца, што 14 кастрычніка супрацоўнікі арганізацыі "Промтэхмантаж" праводзілі планавы капітальны рамонт на ўстаноўцы "Дэпарафінізацыя № 1" (у дрэнажнай сістэме ёсць парафін). Каля 10-й гадзіны, пасля ўзгарання, помпавае абсталяванне было аператыўна адключанае ад электрычнасці. Спачатку пажар лакалізавалі, а пасля і ліквідавалі.
Пацярпелых сярод работнікаў, якія займаліся рамонтам, няма. Лёгкую траўму атрымаў аператар тэхналагічнай устаноўкі, у яго парэз шклом перадплечча. Рамонтныя працы ўжо працягваюцца.