Другая пенсіянерка, якую шукалі ў Шумілінскім раёне, загінула

Источник материала:  
13.10.2016 17:44 — Разное
Другая пенсіянерка, якую шукалі ў Шумілінскім раёне, загінула
Фота: Bymedia.net

Другая пенсіянерка, якую шукалі ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, загінула. Як інфармуе прэс-служба МНС, труп 64-гадовай жанчыны ў чацвер знайшлі ў лесе. На яго каля 14-й гадзіны натрапіў ляснік Мішнеўскага лясніцтва.

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 12 кастрычніка дзве пенсіянеркі пайшлі ў лес па ягады. Яны заблукалі і не змаглі самастойна вярнуцца дахаты. Позна ўвечары ў сераду каля вёскі Вішня пачаліся іх пошукі, у якіх удзельнічалі ратавальнікі і міліцыянеры. Уначы была знойдзена 69-гадовая пенсіянерка. Яе тэрмінова перадалі медыкам, але выратаваць жыццё жанчыне не ўдалося — яна памерла ў "хуткай". На пошук другой жанчыны спатрэбілася яшчэ паўдня.

←Как воспитать ребенка предпринимателем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика