14 кастрычніка па ўсёй Беларусі чакаюцца замаразкі

Источник материала:  
13.10.2016 14:07 — Разное
14 кастрычніка па ўсёй Беларусі чакаюцца замаразкі

У пятніцу, 14 кастрычніка надвор'е будзе фарміравацца пад уплывам скандынаўскага антыцыклону і халодных паветраных масаў. Па большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі. Уночы тэмпература апусціцца да -4 градусаў. Але ў асобных раёнах паветра так не астыне: будзе ад +1 да +4°С

Уночы на 14 кастрычніка і раніцай у асобных раёнах Беларусі прагназуецца туман, магчымы слабы галалёд. Вецер будзе паўночна-ўсходні 4-9 м/с. Днём прагназуецца плюс 3-9 градусаў. Такі прагноз дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

←"Зашел в магазин - заработал "золото" и "дублоны". В Беларуси выпустили карточку для "танкистов"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика