У Брэсце пад колы легкавіка трапіла пяцігадовае дзіця
12.10.2016 15:44
—
Разное

Фота: ДАІ Брэста
У Брэсце пяцігадовае дзіця трапіла пад колы легкавога аўтамабіля. Аварыя з удзелам непаўналетняга пешахода адбылася раніцай 12 кастрычніка, каля 7:30.
ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Чырванасцяжнай і Падгародскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык разам з мамай пераходзіў праз дарогу па пешаходным пераходзе на зялёнае святло. У гэты час на яго наехала "Таёта Пікнік" з 50-гадовым берасцейцам за рулём.
На шчасце, дзіця атрымала нязначныя ўдары, паведамляе ДАІ Брэста. Пасля аказання медыцынскай дапамогі яго адпусцілі дадому. Па факце здарэння праводзіцца праверка.