Імя падазраванага ў забойстве ў ГЦ "Еўропа" — Улад Казакевіч

Источник материала:  
10.10.2016 14:28 — Разное
Імя падазраванага ў забойстве ў ГЦ "Еўропа" — Улад Казакевіч

Стала вядомае імя і месцы вучобы 17-гадовага хлопца, якога падазраюць у забойстве ў ТЦ "Еўропа". Яго завуць Улад Казакевіч, ён быў студэнтам першага курса ўніверсітэта МІТСО, але 3 кастрычніка яго афіцыйна адлічылі. Гэтую інфармацыю Еўрарадыё пацвердзілі аднагрупнікі хлопца.

Малады чалавек — з заможнай сям’і, ён мае трохпакаёўку ў Мінску і жыве асобна ад бацькоў. Вядома, што ў 2014 годзе ён лячыўся ў псіханеўралагічным дыспансеры.

Увечары 8 кастрычніка юнак, узброены бензапілой і тапаром, напаў на людзей у ГЦ “Еўропа”. Ён паспеў забіць адну жанчыну і параніць яшчэ дзвюх. Пасля затрымання ён заявіў следству, што “хацеў пасекчы людзей”. 

Падставаў падазраваць, што ў момант здзяйснення злачынства ён быў пад уздзеяннем псіхатропаў або наркотыкаў, няма. За 3-4 гадзіны да здарэння юнак выпіў 150 грамаў гарэлкі.

 

←Нацбанк: Повышение зарплат угрожает национальной безопасности Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика