У Кіеве п'яны на "Мерсэдэсе" знес помнік беларусу Жызнеўскаму

Источник материала:  
10.10.2016 16:20 — Разное
У Кіеве п'яны на "Мерсэдэсе" знес помнік беларусу Жызнеўскаму
Фота: glavcom.ua

У Кіеве зруйнаваны помнік ураджэнцу Гомеля Міхаілу Жызнеўскаму. Беларус загінуў на Майдане ў студзені 2014 года, у цэнтры ўкраінскай сталіцы яму было ўсталявана два помнікі. Адзін з іх — проста пасярод вуліцы Міхаіла Грушэўскага, дзе і быў забіты Жызнеўскі, — 9 кастрычніка знес белы "Мерсэдэс", якім, па папярэдніх звестках, кіраваў п'яны.

"У Кіеве кіроўца на шалёнай хуткасці ўехаў у помнік УНСАўцу, Герою Нябёснай Сотні Міхаілу "Локі" Жызнеўскаму! Помнік зруйнаваны, кіроўца, па папярэдніх звестках, п'яны", напісаў у FB украінскі журналіст Назар Прыходзька.

Удар быў настолькі моцным, што ў аўтамабілі спрацавалі падушкі бяспекі.

Журналіст дадаў, што з кіроўцам "няхай разбіраецца паліцыя", а помнік трэба неадкладна ўзнавіць.

←В Бобруйске Ford на переезде попал под поезд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика