Следчы камітэт: Хлопец з бензапілой — з заможнай сям’і, псіхатропаў не спажываў

Источник материала:  
09.10.2016 15:27 — Разное
Следчы камітэт: Хлопец з бензапілой — з заможнай сям’і, псіхатропаў не спажываў
Фота: Следчы камітэт

17-гадовы юнак, які ўвечары 8 кастрычніка напаў на людзей у ГЦ “Еўропа”, заявіў следству, што “хацеў парубаць людзей”. Пра гэта паведаміў на экстранай прэс-канферэнцыі першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.

Па словах Волкава, затрыманы — малады чалавек з заможнай сям’і, ён мае кватэру ў Мінску і жыве асобна ад бацькоў, вучыцца на першым курсе адной са сталічных ВНУ. Пры гэтым няма падставаў падазраваць, што ў момант здзяйснення злачынства ён быў пад уздзеяннем псіхатропаў або наркотыкаў. За 3-4 гадзіны да здарэння юнак выпіў 150 грамаў гарэлкі.

Яму прызначылі псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Следчыя падкрэсліваюць, што хлопец дзейнічаў адзін. Каля 17.20 ён увайшоў у гандлёвы цэнтр. Прайшоўшы 50 метраў з уключанай бензапілой, напаў на 43-гадовую жанчыну. Спачатку нанёс ёй удар бензапілой, затым кінуў яе, дастаў з чахла ад гітары сякеру і нанёс жанчыне каля 5 удараў ім, пасля чаго яна памерла. Затым падазраваны нанёс тры ўдары сякерай яшчэ адной жанчыне, 46-гадовай неведніцы, якая цяпер знаходзіцца ў лякарні №10.

Таксама Следчы камітэт удакладніў інфармацыю аб колькасці пацярпелых: апроч 46-гадовай жанчыны, якая трапіла ў лякарню, ёсць яшчэ адна параненая, але тая лекуецца дома. Узрост яшчэ адной пацярпелай не названы.

Затрымалі забойцу наведвальнікі , якія пастаянна спрабавалі яго спыніць, кідаючыся рознымі прадметамі. Следчыя сцвярджаюць, што ахова крамы бяздзейнічала. Цяпер высвятляецца, чаму.

←Напавший на покупателей ТЦ «Европа» хотел «порубить людей»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика