Відавочцы здарэння ў ГЦ “Еўропа”: Кінуўся на першага-лепшага і адрэзаў ёй галаву

Фота: Onliner.by
Ахвярай нападніка ў ГЦ “Еўропа” стала жанчына-прадавец, якая на нейкі час адышла ад свайго гандлёвага пункту “набыць калготкі”. Пра гэта парталу Onliner.by распавялі відавочцы здарэння, якое адбылося сёння ўвечары ў папулярным у сталіцы гандлёвым цэнтры.
Паводле інфармацыі адной са сведак, у цэнтр увайшоў мужчына, у руках якога была працуючая бензапіла. “Псіхічна хворы нейкі. Ён накінуўся на першага-лепшага чалавека і адрэзаў ёй галаву”, — распавяла дзяўчына.
Пасля гэтага агрэсар кінуў пілу і схапіў сякеру. На яго накінуліся наведнікі, павалілі і сталі біць, пакуль не прыехала міліцыя.
Па словах сведкі, быў і другі мужчына, але ён стаяў на вуліцы.
Як паведаміў раней прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, па падазрэнні ў забойстве затрымалі дваіх чалавек.