У Санкт-Пецярбургу загінуў 45-гадовы будаўнік з Оршы

Источник материала:  
07.10.2016 16:58 — Разное
У Санкт-Пецярбургу загінуў 45-гадовы будаўнік з Оршы
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Санкт-Пецярбургу загінуў 45-гадовы будаўнік з Оршы. На мужчыну, які быў заняты на пагрузачных работах на будаўнічай пляцоўцы, з вышыні трох метраў звалілася металічная бэлька. Трагічнае здарэнне адбылося 6 кастрычніка на будаўніцтве Заходняга хуткаснага дыяметра на ўчастку "Кананерскі востраў".

Як інфармуе БЕЛТА, беларус працаваў мантажнікам у "Галоўмостатрэст". Даследчую праверку праводзіць Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі па Санкт-Пецярбургу.

←Почему для обсуждения Беларуси ученые собираются в Литве, а не в самой Беларуси?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика