У Рэчыцы міліцыянер з пісталета адстрэльваўся ад сабак, якія на яго напалі
06.10.2016 13:23
—
Разное

Фота: tvr.by
У Рэчыцы міліцыянер з пісталета адстрэльваўся ад сабак, якія на яго напалі. Здарэнне адбылося каля мясцовага аграрнага каледжа. Два сабакі напалі на ўчастковага і пачалі яго кусаць. Спачатку праваахоўнік спрабаваў адбіцца ад іх сумкай, а пасля дастаў пісталет. Аднаго сабаку ён застрэліў, іншы ўцёк.
Як паведаміў БЕЛТА супрацоўнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, на месцы працавала следча-аператыўная група, якая высвятляла падрабязнасці здарэння. Па выніках праверкі будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням міліцыянера па выкарыстанні табельнай зброі.