За суткі без святла ў Беларусі былі 334 населеныя пункты
06.10.2016 09:49
—
Разное
Фота: БЕЛТА
За суткі (з раніцы 5 кастрычніка да раніцы 6-га) без святла ў Беларусі былі 334 населеныя пункты. Наступствы моцнага ветру (з парывамі да 21 метра за секунду) адчуваліся ў Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Як інфармуе прэс-служба МНС, без святла былі 43 сельскагаспадарчыя будынкі і 1046 трансфарматарных падстанцый. На 6-ю гадзіну чацвярга застаюцца без электразабеспячэння дзевяць населеных пунктаў у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.
У Беларусі былі зафіксаваныя 18 выпадкаў падзення дрэваў, найбольш у Мінску — 7. Былі пашкоджаныя 4 легкавыя аўтамабілі (усе ў сталіцы).