У Жабінцы нецвярозы мужчына ішоў з бара і трапіў пад грузавы цягнік
06.10.2016 10:25
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: ria.ru
На чыгуначнай станцыі Жабінка нецвярозы мужчына ішоў з бара і трапіў пад грузавы цягнік Баранавічы — Брэст. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 5 кастрычніка.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Брэсцкага аблвыканкама, 37-гадовы мужчына вяртаўся з раённага цэнтра ў сваю вёску Пятровічы. Ён вырашыў скараціць шлях і пераходзіў чыгунку ў неўстаноўленым месцы. Машыніст не паспеў пазбегнуць сутыкнення, вясковец атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, і загінуў.