У Мінску тралейбус сутыкнуўся з грузавіком, які перавозіў будаўнічыя трубы
04.10.2016 18:40
—
Разное

Фота: onliner.by
У Мінску тралейбус сутыкнуўся з грузавіком, які перавозіў будаўнічыя трубы. Здарэнне адбылося 4 кастрычніка на вуліцы Шаранговіча. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Як паведаміў БЕЛТА інспектар ДПС АДАІ РУУС Фрунзенскага раёна сталіцы Уладзімір Гардзееў, грузавік разварочваўся з першай паласы. Тралейбус рухаўся за ім. Яго кіроўца палічыў, што зможа праехаць паміж бардзюрам і прычэпам, аднак не разлічыў інтэрвал. У выніку адбылося сутыкненне.
Адзначаецца, што грузавік не атрымаў пашкоджанняў. У тралейбусе пашкоджаныя два акна і стойка.