Гродзенец абрабаваў родную бабулю

Источник материала:  
04.10.2016 10:48 — Разное
Гродзенец абрабаваў родную бабулю
Фота: uvd.grodno.by

Гродзенскія міліцыянты пачалі крымінальную справу на 32-гадовага мужчыну па падазрэнні ў рабаванні.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, нецвярозы гродзенец зайшоў да сваёй 90-гадовай бабулі ў госці і папрасіўся пераначаваць.

Жанчына легла спаць з залатым ланцужком на шыі, а прачнулася без яго. Па яе словах, яна адчувала нейкія маніпуляцыі ў раёне шыі, ад чаго і прачнулася. Прачнуўшыся, бабуля зразумела, што адбываецца, а ўнук, нічога не сказаўшы, сыйшоў.

Пасля гэтага гродзенка звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі пачалі на яе ўнука крымінальную справу.

←Гендиректор украинского клуба оскорбился целующимися в Манчестере мужчинами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика