У Рэчыцкім раёне 18-гадовая дзяўчына звалілася з трубы завода
03.10.2016 17:10
—
Разное
![У Рэчыцкім раёне 18-гадовая дзяўчына звалілася з трубы завода](http://www.21.by/pub/news/2016/10/1475508394753845.jpg)
Фота: zalaza.net
У Рэчыцкім раёне 18-гадовая дзяўчына звалілася з трубы недабудаванага і закінутага крухмальнага завода. Здарэнне адбылося ўдзень 2 кастрычніка ў Васілевічах. Дзяўчына атрымала адкрыты пералом сцягна. У Рэчыцкай раённай бальніцы ёй зрабілі аперацыю, паведаміў БЕЛТА супрацоўнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.
Міліцыя праводзіць расследаванне здарэння, якое называе няшчасным выпадкам, "падзеннем з вышыні". Праваахоўнікі пакуль не пацвярджаюць, што дзяўчына пацярпела пасля таго, як "скакала з тарзанкі".