У Маскве мужчына з пісталетам і каністрай бензіну напаў на сінагогу

Источник материала:  
02.10.2016 11:28 — Разное
У Маскве мужчына з пісталетам і каністрай бензіну напаў на сінагогу

Увечары 1 кастрычніка невядомы мужчына напаў на сінагогу ў Вялікім Спаса-Глінішчаўскім завулку ў Маскве. Па непацверджаных дадзеных, ён учыніў там страляніну з траўматычнага пісталету. Пры сабе ён таксама меў каністру з бензінам.

Па словах аднаго з прадстаўнікоў габрэйскай абшчыны, нападнік спачатку папрасіў аб сустрэчы з рабінам, аднак ахова заўважыла, што ён паводзіць сябе “неадэкватна”, і выклікала паліцыю, паведамляе "РИА Новости" са спасылкай на тэлеканал “Лайф”. Пасля гэтага ён, па розных звестках, паспрабаваў падпаліць ці то сябе, ці то будынак, а таксама стрэліў у ахоўніка і аднаго з вернікаў. Раненне ахоўніка суразмоўца “Лайф” ацаніў як “несур'ёзную траўму”.

Нападнік быў затрыманы. Па паведамленні паліцыі, гэта 40-гадовы жыхар Каралёва. Паліцыя распачала ў яго дачыненні крымінальную справу за хуліганства. Па дадзеных крыніцы ТАСС ў праваахоўных органах, нападнік знаходзіцца на псіханеўралагічным уліку.

←Отсидевший срок президент "Баварии" вновь возглавит клуб

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика