Ля берагоў Японіі тоне судна з атрутным рэчывам — гідраксідам натрыя
![Ля берагоў Японіі тоне судна з атрутным рэчывам — гідраксідам натрыя](http://www.21.by/pub/news/2016/09/1475215954012128.jpg)
Ля берагоў Японіі тоне танкер, які перавозіў гідраксід натрыю — небяспечнае атрутнае рэчыва. Інцыдэнт здарыўся ў порце Такуямакудамацу прэфектуры Ямагуці, паведамляе Ria.ru
На борце танкера "Ёвамару", які мае 50 метраў у даўжыню, знаходзяцца 400 тон гідраксіду натрыю. Судна моцна нахілілася, ёсць небяспека яго затаплення. Чатырох сябраў экіпажу ўратавалі і яны цяпер у бяспецы.
Гідраксід натрыю пры трапленні ў ваду дае моцную хімічную рэакцыю, вылучаючы вялікую колькасць цяпла. Пры трапленні на скуру можа выклікаць апёкі, пры трапленні ў вочы — слепату. Выкарыстанне гэтага хімікату ў канцэнтрацыі вышэй за 5% у Японіі рэгламентуецца законам.
Пра ступень канцэнтрацыі гідраксіду натрыю, які знаходзіўся на борце танкера, не паведамляецца.
Служба бяспекі на моры накіравала ў раён бедства патрульны карабель.