16-гадовы падлетак на “Жыгулях” збягаў ад ДАІ і збіў раварыста (фота)
29.09.2016 18:33
—
Разное

Фота: gaibrest.by
16-гадовы падлетак на “Жыгулях” збягаў ад ДАІ і збіў раварыста. Здарэнне адбылося 29 верасня ў аграгарадку Альшаны Столінскага раёну, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.
На вуліцы Савецкай кіроўца аўтамабіля "Жыгулі” праігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ спыніцца. Пачалася пагоня. Пры павароце направа кіроўца не справіўся з кіраваннем ды ўрэзаўся ў слуп і плот. Пасля гэтага аўтамабіль “зачапіў” раварыста, які праязджаў побач.
У выніку аварыі і раварыст, і кіроўца былі шпіталізаваныя.
Аказалася, што за рулём аўтамабіля знаходзіўся 16-гадовы мясцовы жыхар.