На Віцебшчыне ля дарогі знайшлі труп бізнесмена з прыкметамі гвалтоўнай смерці

Источник материала:  
29.09.2016 14:21 — Разное
На Віцебшчыне ля дарогі знайшлі труп бізнесмена з прыкметамі гвалтоўнай смерці
Фота: sk.gov.by

На Віцебшчыне на ўскрайку дарогі знайшлі труп мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Абставіны забойства высвятляе Следчы камітэт.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта РБ, 28 верасьня на абочыне дарогі каля вёскі Хрыпкі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці быў знойдзены труп мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Следчыя высвелілі асобу забітага. Ім апынуўся 33-гадовы жыхар Віцебска, які напярэдадні вечарам на асабістым аўтамабілі BMW X5 выехаў з Віцебска ў горад Гарадок Віцебскай вобласці для заключэння здзелкі. У сувязі з тым, што ён дадому не вярнуўся і яго месцазнаходжанне сваякам вядома не было, 28 верасня яны звярнуліся з заявай у міліцыю.

Праваахоўнікі аператыўна знайшлі месцазнаходжанне BMW X5. Таксама па падазрэнні ў злачынстве затрыманы 34-гадовы жыхар Гарадка. У цяперашні час з ім працуюць следчыя.

Абставіны забойства высвятляе ўпраўленне Следчага камітэту па Віцебскай вобласці. За забойства з карыслівых меркаванняў распачата крымінальная справа.

Падобнае злачынства днямі адбылося ў Мінскай вобласці. 26 верасьня на ўскраіне Беразіно было знойдзена цела забітага бізнесмена. Мужчына знаходзіўся ў прыпаркаваным легкавым аўтамабілі, які гарэў. Паведамлялася, што забіты быў адным з самых багатых людзей у Беразіно Крымінальную справу па факце забойства распачало ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

 

 

←МАРТ предложил бизнесу обсудить поправки в законодательство об оказании бытовых услуг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика