У Светлагорску п’яны заўзятар прыйшоў на футбол з баявой гранатай
У Светлагорску затрымалі п’янага заўзятара, які прыйшоў на футбол з баявой гранатай у кішэні. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 24 верасня, калі ў горадзе праходзілі святкаванні з нагоды 55-годдзя яго ўтварэння. У другой палове дня на мясцовым стадыёне адбываўся матч футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі паміж мясцовым “Хімікам” і сталічнай “Зоркай-БДУ”.
Праз гадзіну пасля матчу міліцыянты, якія замаліся пропускам, заўважылі мужчыну з няцвёрдым поступам — ён ішоў да ўваходу на стадыён. Незнаёмец заўважыў, што публіку даглядаюць, рэзка павярнуўся і пайшоў уздоўж агароджы стадыёна. Паколькі мужчына паводзіўся сябе падазрона і быў нецвярозым, патрульныя яго затрымалі. Падчас дагляду ў кішэні яго штаноў знайшлі боепрыпас, які нагадваў гранату Ф-1.
Як высветлілася, гэта сапраўды была баявая граната, хоць і з прабітым узрывальнікам. А вось яе начынне ўяўляла небяспеку. Гранату ўзарвалі на палігоне пад Светлагорскам. 28-гадовага ўладальніка “лімонкі” затрымалі, перадае прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі.