У аўтааварыі пад Смалявічамі загінулі два чалавекі
26.09.2016 08:59
—
Разное

Фота: bobr.by
Увечары 25 верасня ў Смалявіцкім раёне адбылася аўтааварыя, у якой загінулі людзі.
Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра ДТЗ прыкладна ў 19.50, інфармуе сайт МНС. Каля аграгарадка Азярыцкая Слабада сутыкнуліся грузавы і легкавы аўтамабілі.
Пры аварыі ў легкавым аўтамабілі два чалавекі загінулі. Яшчэ двое пацярпелі, у тым ліку — дзіця. Пацярпелых шпіталізавалі.
Загінулых ратавальнікам давялося дэблакаваць.