У аэрапорце “Мінск-2” затрымалі японца з часткамі агнястрэльнай зброі
23.09.2016 11:54
—
Разное

У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі грамадзяніна Японіі з цэлым арсеналам частак агнястрэльнай зброі. Мытня і служба бяспекі звярнула ўвагу на вялікі паходны заплечнік, японца, які ляцеў з Украіны ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты з перасядкай у Мінску.
У заплечніку былі затворы да карабінаў, магазіны да аўтаматаў Калашнікава, пісталетаў, патроны, аптычныя прыцэлы, спускавыя кручкі, ствольныя каробкі, штык-нажы і іншыя састаўныя часткі агнястрэльнай зброі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу мытні “Мінск-2”.
Уладальнік гэтага груза не змог патлумачыць, навошта яму арсенал і не падаў ніякіх дакументаў на часткі зброі. Груз і пасажыр затрыманыя, вядзецца праверка.