У Жодзіне на пажары ў кватэры загінула два чалавекі

Источник материала:  
21.09.2016 08:34 — Разное
У Жодзіне на пажары ў кватэры загінула два чалавекі

Два чалавекі загінулі на пажары ў шматкватэрным доме ў Жодзіне. Як перадае Мінскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося ў ноч на сераду — паведамленне пра пажар паступіла ў 0.12. Загарэлася кватэра на чацвёртым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома. Гаспадыня жылля — пенсіянерка 1938 года нараджэння.

У агні загінулі 58-гадовы сын гаспадыні, а таксама яго 38-гадовы госць. Абодва мужчыны не працавалі.

Прычыны пажару высвятляюцца.  

Усяго на тэрыторыі Мінскай вобласці за мінулыя суткі адбылося 8 пажараў.

←Определились два полуфиналиста Кубка мира, сборная США утратила шансы на плей-офф

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика