У Мінску затрымалі школьнікаў, якія збілі ў тралейбусе мужчыну сталага веку
У Мінску затрымалі школьнікаў, якія збілі ў тралейбусе мужчыну сталага веку. Інцыдэнт адбыўся ў канцы жніўня ў тралейбусе маршруту №3. Пацярпелы разам з жонкай вяртаўся дадому і ехаў па Партызанскім праспекце ў бок вакзала. У тралейбус увайшла кампанія падлеткаў — хлопцы з дзяўчынай. Яны слухалі музыку на вялікай гучнасці і з выклікам сябе паводзілі. Мужчына зрабіў ім заўвагу, з-за чаго падлеткі накінуліся на яго з кулакамі.
Падазраванымі аказаліся навучэнцы адной са сталічных школ — дваім па 16 гадоў і яны вучацца ў 10-м класе, а трэцяму хлопцу 15 гадоў і ён дзевяцікласнік. У інспекцыі па справах непаўналетніх Заводскага РУУС Мінска паведамляюць, што малодшы з хлопцаў ужо стаяў на ўліку за дробнае хуліганства — бойку з аднагодкамі на вуліцы.
Цяпер на школьнікаў завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 339 (хуліганства), паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.