У Столінскім раёне лясны пажар тушылі два верталёты МНС

Источник материала:  
20.09.2016 11:56 — Разное
У Столінскім раёне лясны пажар тушылі два верталёты МНС
Фота: bigmir.net

Ратавальнікам у Столінскім раёне Брэстчыны давялося змагацца з буйным лясным пажарам, перадае прэс-служба МНС.

Паведамленне пра пажар прыйшло каля 13-й гадзіны 19 верасня. На тэрыторыі Кашара-Альманскага лясніцтва Столінскага лясгасу каля вёскі Атвержычы загарэлася трава і кусты на плошчы 10 га. Пажар узнік на забалочанай мясцовасці, таму дабрацца да яго было складана. Змагацца з агнём адправіліся дзве пажарныя машыны і 20 чалавек. Акрамя таго два верталёты МІ-8, якія належаць МНС, правялі 52 скіды вады. На раніцу 20 верасня ліквідацыя пажару працягваецца.

Агулам за суткі з 6-й гадзіны 19 верасны да 6-й гадзіны 20 верасня ратавальнікі ліквідавалі адзін лясны пажар на плошчы 0,03 га, шэсць тарфяных пажараў на агульнай плошчы 1,132 га, а таксама пяць загаранняў травы і хмызняку.

←Google рассказала, чем белорусы занимаются в интернете

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика