У Мінску на прыпынку БМВ збіў мужчыну (фота)
20.09.2016 10:25
—
Разное
Фота: Alexey Klimovich / Facebook
Трагічнае ДТЗ адбылося зранку 20 верасня ў Мінску на скрыжаванні вуліцаў Кальварыйскай і Гусоўскага.
Як паведаміла ў Фэйсбуку афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Марына Дранькова, каля 6-й гадзіны раніцы 26-гадовы кіроўца БМВ выехаў з праезнай часткі на тратуар. На прыпынку "вуліца Гусоўскага" ён збіў 55-гадовага мінака.
Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння.
На кіроўцу пачалі крымінальную справу.
Упраўленне Следчага камітэта просіць відавочцаў падзеі адгукнуцца па тэлефонах 8 017 222-25-10 і 8 017 222-08-34.