Яшчэ адзін беларус загінуў у маскоўскім метро
19.09.2016 18:24
—
Разное
![Яшчэ адзін беларус загінуў у маскоўскім метро](http://www.21.by/pub/news/2016/09/1474306593706379.jpg)
23-гадовы беларус загінуў у маскоўскім метро. Здарэнне адбылося 19 верасня каля 16.00 на станцыі “Універсітэт”. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС на Маскоўскім метрапалітэне, пасля сутыкнення з саставам электрацягніка малады чалавек атрымаў пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём.
У паліцыі таксама паведамілі, што вядзецца апытанне сведкаў і вывучаюцца матэрыялы з камер відэаназірання, якія дазволяць высветліць абставіны здарэння.
Каб дастаць цела загінулага, падачу электраэнергіі на рэйкі спынілі на 20 хвілінаў.